marinaizminska (marinaizminska) wrote,
marinaizminska
marinaizminska

Category:

Фотографии и история праздника "Гуканне вясны"

Фото с праздника "Гуканне вясны"
Пра свята.

Сакавiк. Нашы продкi пачаткам года лiчылi вясну – пару сапраỳднага абуджэння прыроды i надзей чалавека на лепшае жыццё.
Надыход вясны ỳздзейнiчаỳ на акаляючы свет, i бачачы гэта, продак надаваỳ вялiкае значэнне магiчнаму ỳплыву слова, сiмвалiчнага дзеяння. З першымi павевамi цяпла, якiя прыпадаюць у нашых мясцiнах на сакавiк, чалавек пачынаỳ кароценькiмi песенькамi – вяснянкамi клiкаць вясну, прылёт птушак.
А каб Яны пачулi гэты прызыỳ, клiкалi iх на высокiх месцах – узгорках, стрэхах… Спявалi песнi, у якiх «выклiкалi» вясну i прасiлi яе прыйсцi хутчэй, прынесцi цяпло, збожжа.
Жанчыны выпякалi з цеста птушак. Птушка – адзiн з неад'емных элементỳ вяснянак: яна ỳ старадаỳнiх славян была вястункай усяго добрага, вястункай самой вясны.
Вечарамi раскладалi вогнiшчы, спявалi ля iх гукальныя вяснянкi i вадзiлi карагоды, а таксама, як на Купале, скакалi праз агонь. Гэтае вогнiшча сiьвалiзавала канец зiмы i ачышчэнне зямлi.
«Гукалi вясну» кожны дзень, пачынаючы з 1 сакавiка (па ст. стылю) «на Аỳдакею» i да той пары, пакуль у поле не выходзiлi аратыя.
Tags: Беларусь, Статьи, Фото
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments